Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Рэканструяваныя мроі

Міраслаў ГРЫКА

Праз чатыры гады будзем мець прэзідэнцкія выбары ў Польшчы. Давайце паўяўляем. Вяртаецца ў Польшчу Дональд Туск, выдалены з Бруселя еўрапейскімі палітычнымі элітамі. Там ужо ўсім надакучылі і Польшча, і палякі. Але больш гэтая Польшча «ПіСаўская», авантурысцкая і дэфекуючая нацыянальнай ксенафобіяй і палітычнай рыторыкай родам з дзевятнаццатага стагоддзя, чым тая з пад знаку КОД і масавых вулічных пратэстаў у абарону дэмакратыі і плюралізму. Аднак, для еўрапейцаў не мае значэння тое, што кіпіць у польскім кацялку. Як бы там ні было, тое і так будзе заставацца цяжкатраўным. Не пракаўтнуць ім тае Польшчы парванай роўна напалову — так крайне ў ідэалагічным, як і палітычным плане. Польшчы нестабільнай, унутры раз’ятранай і палітычна ашалелай.

Да выбараў адзін год. Так што Туск мае час, каб крыху агарнуць у Грамадзянскай платформе тое, што цалкам папсуе Схетына, яе цяперашні старшыня. Калі, вядома, партыя да таго часу не знікне з польскай сцэны. Палітычны патэнцыял Дональда Туска, аднак, не абапіраецца толькі на партыйных структурах ці платформерскіх прыхільніках. Неабавязкова таксама тых, хто адчувае агіду да ПіСаўскага папулізму. Усё больш і больш палякаў пачынае сумаваць па ягонай «цёплай вадзе ў кране». Але і штораз менш радуецца «добрай змене» Яраслава Качынскага. Згодна чаканням усіх, да перавыбрання на прэзідэнта Рэчы Паспалітай рыхтуецца Анджэй Дуда. Той, аднак, здыме сваю кандыдатуру, і рэкамендуе на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF