Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Дональд Джон Трамп

Віктар САЗОНАЎ

Выбары сёння праводзяцца ў большасці краін свету. Для бельгійца або шведа гэта сапраўды важная падзея. Так ён думае, бо тэарэтычна менавіта выбаршчыкі сваёй большасцю вырашаюць не толькі хто будзе кіраваць краінай, але і што канкрэтна мусіць быць зменена ў параўнанні з мінулым перыядам. І тут важным з’яўляецца тое, наколькі давяраюць выбаршчыкі той ці іншай постаці або палітычнай плыні, за якую галасуюць.

А ў гэты час, пакуль выбаршчыкі прыслухоўваюцца да голасу свайго сэрца ці розуму, або проста давяраюць сваім сімпатыям ці інтуіцыі, палітычная кухня пачынае выпякаць свае блінчыкі з сюрпрызамі. Цэлая куча паліттэхнолагаў раяць кандыдатам што і як гаварыць, як махаць рукамі на трыбуне, як і каму ўсміхацца, каб прыцягнуць да сябе сімпатыі як мага большай колькасці выбарцаў. Усё дзеля іх галасоў.

Таму палітык ужо даўно не мае права гаварыць тое, што хоча. Каб выйграць выбары, ён мусіць гаварыць тое, што хочуць пачуць выбаршчыкі. Замкнёнае кола. І таму мы ўжо прывыклі да дыяметральна супрацьлеглых заяў кандыдатаў, якія на сустрэчы, прыкладам, з рэлігійнымі арганізацыямі заяўляюць што яны будуць змагацца за традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, а на сустрэчах з сексуальнымі меншасцямі дэкларуюць сваю прыхільнасць да аднаполых шлюбаў.

Так у сённяшнім ілжывым свеце робяцца „справядлівыя” выбары. Крыху галасоў ад традыцыяналістаў, якіх удалося падмануць (яны ж такія традыцыйна даверлівыя), крыху ад сексуалістаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF