Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Гульня ў бежанства

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Найноўшы спектакль у беластоцкім Драматычным тэатры ім. Аляксандра Вянгеркі гэта расказ аб выгнанні, міграцыі, свеце ў момант гвалтоўнага зруху, з пункту гледжання пары людзей з нашага бяспечнага і стабільнага свету. Героі ўкінутыя ў гэты зрух, раптоўную змену, магчыма, па ўласнай волі, магчыма, гэта гульцы, якія шукаючы вострых адчуванняў прымаюць удзел у гульні «Эксодус 2.0», дзе блукаюць у лесе ўяўленняў аб бежанцах, вайне і распаду звыклага для іх свету.

Асноўнай крыніцай натхнення для аўтараў трохі больш чым паўтарагадзіннага прадстаўлення з’яўляецца гісторыя бежанства, але не прадстаўленая ў простай форме, з апавяданнем далёкім ад традыцыйнага. Яно ўяўляе сабой працяг пленэрнага відовішча напісанага Данай Лукасінскай, згулянага толькі двойчы ў канцы жніўня на чыгуначным шляху Саколы — Лапы. «Эксодус 2.0», прэм’ера якога адбылася 4 чэрвеня, аснаваны на справаздачах бежанцаў. Вакол іх будуецца сцэнічная рэальнасць — ігры з удзелам двух галоўных герояў (Кацярына Сергей, Гжэгаж Фалькоўскі — пастаянна акцёр Тэатра паўшэхнага ў Варшаве) нагадвае камп’ютарную гульню. Яе галоўнай гераіняй і кімсьці ў якасці яе майстра з’яўляецца Параксена, шаптуха (Ева Палінская). Яна, як і Вяшчун (Францішак Утко) выклікае безыменныя галасы бежанцаў, уцекачоў і шукаючых прытулку. Заклікае да малітвы — паніхіды. З гэтай гульні няма выйсця. З’яўляюцца ў спектаклі таксама спасылкі на становішча бежанцаў, сярод іншага, з Сірыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF