Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

У палескай глыбінцы (45)

Ганна КАНДРАЦЮК

Чаму гэтыя ўсе польскія аўтафуры сляпіцай гоняць у КаменьКашырскі? Якая там прынада, які магніт? Чаму не мяшае ім дзіравае і скамечанае асфальтовае палатно, па якім трэба рухацца ў чарапашым тэмпе, сінячыць азадак і плявацца на ўвесь свет ад злосці? Што там такое ёсць, які мёд там прыхаваны?

Гэтыя пытанні мільгацелі ў мазгах, але нічога не асвятлялі і не тлумачылі. Ужо пасля прыезду ў КаменьКашырскі нас прывітала пікантная доза неразгаданасці. Калі мы здымалі нумар у гатэлі, сама ўласніца выказала ў наш бок загадкавыя словы:

— Я бачу, вы не такія!

Яшчэ больш незразумелыя рэчы дзеяліся ў рэстаране. Усярэдзіну ўсё заходзілі выстылізаваныя прыгажуні. Нягледзячы на познюю пару ночы, ззялі свежасцю і сексапілам. У пэўны момант усе месцы былі запоўнены прыгожым полам. Старая прыказка — там, дзе дзяўчаткі, там абавязкова з’явяцца хлопцы — тут чамусьці не спрацавала. Мужыкі не прыходзілі. Гэта невыносна падбівала настрой знеахвочанасці і фрустрацыі. Уся гэтая прыгожасць здалася непатрэбнай, перабранай. Усе спазіралі з надзеяй на дзверы...

Каб не заснуць за столікам, мы рашылі пайсці яшчэ ў піцэрыю. Там, як падказалі мясцовыя, гуляе звычайная моладзь, для якой выседжваць па рэстаранах не па кішэні.

* * *

Гадзіннік паказваў дзесяць хвілін пасля адзінаццатай вечара. З боку ракі Цыр, якая струменіла лянівым ручайком, павяваў пах свежага балотца. Крэхкалі жабы і брахалі дварнякі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF