Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

Мілейчыцкі юбілей

Віталь ЛУБА

Сёлета Мілейчычы адзначаюць слаўны юбілей — 500 годдзе прысваення гарадскіх правоў. Святкаванні праходзяць у дзвюх частках. У маі — чыталіся гістарычыныя лекцыі, якім спадарожнічалі фотавыставы і канцэрт калектываў. У ліпені плануецца двухдзённы фестываль культур з удзелам беларускіх, украінскіх, яўрэйскіх, татарскіх і літоўскіх калектываў.

Першая частка святкаванняў адбылася 14 мая — роўна ў пяцісотую гадавіну прысваення гарадскіх правоў. У гэты дзень у вясковай святліцы гісторыкі і краязнаўцы прачыталі цыкл лекцый, прысвечаных мінуламу мястэчка (будуць яны апублікаваны ў кніжнай форме). Мерапрыемства адкрылі войт Мілейчыцкай гміны Юрый Івановец і загадчыца Гміннага асяродка культуры Моніка Балут.

Гістарычныя лекцыі папярэдзіла чытанне зместу прывілеі караля Жыгімонта І Старога ў арыгінале — на старажытнабеларускай мове — і ў перакладзе на польскую мову. Зрабіў гэта ўраджэнец Мілейчыч і даследчык яго найдаўнейшага мінулага Раман Мікалаевіч. У дакладзе «Гісторыя Мілейчыч — ад старажытнасці да нашага часу» звярнуў ён увагу на першабытнае пасяленне, аб чым сведчаць археалагічныя знаходкі прымітыўных прылад працы чалавека. Гэтае пасяленне дакладчык схіляецца лакалізаваць на заходняй ускраіне цяперашніх Мілейчыч, на астраўку, акружаным трыма рачулкамі.

Юрый Гаўрылюк зачытаў даклад «Пачаткі ўсходняга хрысціянства на землях гістарычнага Падляшша». Першыя пісьмовыя згадкі пра цэрквы паходзяць менавіта з 1516 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF