Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

Было — не мінула (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прафесар Эдмунд Дмітруў адзначыў, беручы пад увагу прыведзеныя раней факты, што асяроддзі, заангажаваныя ў пабудову помніка вазакам, мелі асновы абскардзіць прымяненне двайной меркі ў падыходзе да ўвекавечання на бельскіх ваенных могілках. У сваю чаргу Рада аховы памяці змагання і пакут, калі даведалася пра факт, не заўважыла ніякіх недахопаў і юрыдычных парушэнняў. Спрэчка была вырашана дзякуючы чарговаму рашэнню Найвышэйшага адміністрацыйнага суда, на аснове якога новы падляшскі ваявода не хацеў працягваць далей гэтай няёмкай справы. Завяршэнне помніка было адблакіравана і ён быў пасвячаны ў кастрычніку 2002 года. На галоўнай панэлі апынуўся надпіс, што ў тым месцы былі пахаваны астанкі трыццаці жыхароў былога Бельскага павета, памардаваных атрадам збройнага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага”. Далей фігуруюць прозвішчы трыццаці вазакоў з датамі іх нараджэння і мясцовасцямі. На левай і правай панэлях пералічаны ахвяры з паасобных вёсак. Гэты надпіс таксама аспрэчваўся. Грамадскаму камітэту ўдалося адстаяць два аспрэчваныя ўладамі элементы пераказу, менавіта апрача вазакоў на бакавых панэлях ушанавана таксама жыхароў вёсак — ахвяр пацыфікацыі, ды побач назвы атрада і прозвішча камандзіра напісана „збройнае падполле”. Важнае таксама прымяненне слова „памардаваныя”. Называючы асобы звонку групы вазакоў, пахаваныя на іншых могілках, сапраўды помніку быў прысвоены сімвалічны характар. Аднак не гэта, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF