Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

Яўген Карняг у Беластоку

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У рамках сёлетніх Дзён сучаснага мастацтва ў Беластоку на малой сцэне Беластоцкага тэатра лялек (БТЛ) прадстаўлены быў спектакль незалежнага мінскага Korniag Theatre «The Latent Man» (latent — з англійскай: латэнтны, схаваны). Стваральнік і дырэктар гэтага тэатра Яўген Карняг — адзін з самых таленавітых і незалежных беларускіх рэжысёраў маладога пакалення — вёў таксама акцёрскія майстаркласы з маладымі людзьмі ў Адкрытай мастацкай прасторы «Артэа».

Амаль гадзіннае прадстаўленне Яўгена Карняга гэта аповесць — як гэта было прызнана крытыкамі — «пра балючыя з’явы сучаснага свету — фобіі датычныя біялагічнага і культурнага гендару, пра сексуальныя засмучэнні, крызіс маскулінізму і традыцыйны вобраз сапраўднага мужчыны». Гэта «забароненыя тэмы, удары накіраваныя на «ўцякаючую ад рэальнасці» эстэтыку, якая дамінуе ў беларускім рэпертуарным тэатры. Паводзіны герояў п’есы адрозніваюцца ад стандартных сацыяльных паводзін. Жанчыны і мужчыны — у архетыпічным сэнсе. Фізіялогія голага цела паказвае мужчыну адключанага ад цывілізацыі, сапраўднага. Жанчыны гіперактыўныя. Іх паводзіны і знешні выгляд наглядна даказваюць, што добра ўгрунтаваныя ў грамадскім і культурным плане нормы хутчэй паталагічныя. Яны сілкуюцца вульгарнасцю, агрэсіяй і гвалтам. З іншага боку, мужчыны інфантыльныя і зусім пасіўныя. Іх цялеснасць і ментальнасць не ўпісваюцца ў «сапраўднага мужчыну» — моцнага і агрэсіўнага мача. Сацыяльная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF