Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

За радаводам на Беласточчыну

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Бывае, што сляды па сваіх продках людзі знаходзяць у месцы свайго пражывання ды ў ваколіцах яго, а лёсы іншых — звязаныя з краінай аддаленай на больш за тысячу кіламетраў. Пераканаўся аб гэтым Дзмітрый Ждан з Каўрова (што ва Уладзімірскай вобласці Расеі). Цягам апошніх 14ці гадоў адбываў ён падарожжы за дакументамі, якія з’яўляюцца сведчаннем і доказам прысутнасці ягоных продкаў на Падляшшы. Вынікі шматгадовых даследаванняў падляшскіх каранёў склаліся на публікацыю «У пошуках радаводу». Якраз гэтую кнігу 11 траўня Дзмітрый Ждан прэзентаваў у Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах. Мерапрыемства праходзіла ў час першага яго візіту на Беласточчыну.

Дзмітрый Ждан — прадстаўнік трэцяга пакалення бежанцаў 1915-1922 гадоў. Першыя сур’ёзныя спробы даследаваць свае карані пачаў ён у 2002 годзе. Менавіта тады стаў збіраць дакументы, якія сведчылі аб пражыванні яго родзічаў на Беласточчыне. Ягоныя продкі жылі на тэрыторыі сённяшніх Гайнаўскага і Бельскага паветаў:

— Калі гаварыць аб маіх продках менавіта з Падляшша, дык мае карані звязаныя з трыма сем’ямі: Савіцкімі, Карпінскімі і Жданамі. Вытокі іхняй прысутнасці з’явіліся перш за ўсё ў Ласінцы. З гэтым сялом звязаная сям’я Савіцкіх. Вядомай асобай з гэтага роду быў а. Алімп Савіцкі, які служыў дыяканам ласінскай царквы. Быў ён прызначаны на гэтую функцыю ўказам Літоўскай духоўнай кансісторыі ад 1847 года. Савіцкія жылі ў Ласінцы да выезду ў бежанства ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF