Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

Музыка нябесных сфер (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пяць хароў з Беларусі выступілі ў сёлетнім юбілейным XXXV выпуску Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка2016» у Беластоку. Адрэкамендавалі яны сябе побач дваццаці васьмі іншых харавых калектываў з Еўропы, Аўстраліі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ва ўсіх конкурсных катэгорыях. Так як і іншыя сёлетнія хары, таксама беларускія вядомыя назіральнікам фестывалю — у мінулыя гады былі яго лаўрэатамі.

Камерны хор «Преображение» (другое месца ў катэгорыі парафіяльных хароў) Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў і прыхода Ражджаства Хрыстова пад кірункам а. Сяргея Пракопчыка быў заснаваны ім у 2010 г. У яго рэпертуары маюцца песні розных эпох, у шматлікіх жанрах і стылях, са спасылкай на старажытныя візантыйскія, грэцкія, балгарскія і рускія традыцыі. Хор таксама актыўна займаецца дабрачыннасцю. У 2013 годзе атрымаў ён званне народнага. Яго члены сустракаюцца два разы на тыдзень. Айцец Пракопчык займаецца не толькі музычным, але і духоўным, рэлігійным развіццём харыстаў. Сяброўка хору, прафесійная выкладчыца адной з музычных школ Наталля Гаўрылава ў размове з «Нівай» сказала:

— Для кожнага з нас спяванне царкоўнай музыкі гэта шлях да Бога і любоў адзін да аднаго ўзаемна. Калі мы спяваем, адчуваем святло, чысціню і радасць жыцця. Напаўняемся нябеснай, боскай прыгажосцю. Гэта наша жыццё. Сэнс спявання заключаецца ва ўслаўленні Бога. Самым важным з’яўляецца шчырасць, прастата і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF