Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

Матуральныя іспыты па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Пісьмовыя матуральныя экзамены для выпускнікоў Гайнаўскага і Бельскага белліцэяў завяршыліся 24 мая пісьмовым іспытам па беларускай мове — у дзень святкавання ў гонар настаўнікаў славян, святых Кірылы і Мяфодзія. У Гайнаўскім белліцэі да матуральных экзаменаў прыступілі 106 выпускнікоў, а ў Бельскім белліцэі — 88. Толькі 5 ліпеня будуць вядомы вынікі пісьмовых матуральных змаганняў. Рэзультаты вусных экзаменаў, з якімі паспяхова справіліся былыя белліцэісты, станавіліся вядомымі ў дзень іх здавання. Выпускнікі белліцэяў атрымалі добрыя вынікі падчас вуснага экзамену па беларускай мове. Восем гайнаўскіх і пяць бельскіх белліцэістаў — лаўрэатаў і фіналістаў Алімпіяды па беларускай мове — былі звольнены з пісьмовага і вуснага экзаменаў па беларускай мове і атрымалі максімальную колькасць балаў. Усе мае суразмоўцы рашыліся працягваць вучобу ў вышэйшых навучальных установах Беластока, Варшавы і іншых гарадоў Польшчы, перш за ўсё ў політэхнічных інстытутах, універсітэтах і медыцынскіх акадэміях. Менш выпускнікоў белліцэяў, чым гэта было раней, рашаецца паступаць на гуманітарныя спецыяльнасці, за выключэннем юрыдычнага факультэта, куды надалей ёсць многа ахвотных.

24 мая наведаў я белліцэй у Гайнаўцы. Найчасцей выпускнікі выходзілі з пісьмовага экзамену па беларускай мове з усмешкамі на тварах, але гаварылі, што быў ён для іх больш складаны, чым пробная матура і мінулагодні пісьмовы іспыт. Аднак падчас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF