Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

Маё развітанне з «Нівай»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Так паскладвалася маё жыццё, што пасля амаль пятнаццаці гадоў я вырашыў пакарыстацца дадзенай мне прапановай і змяніць працу — адыходжу з «Нівы». Вяртаюся ў «Выбарчую газету», з якой я быў прафесійна звязаны ў 19932000 гг. У «Ніву» я трапіў неўзабаве дзякуючы Міры Лукшы, з якой выпадкам пазнаёміўся ў легендарным неіснуючым ужо клубе мастакоў, журналістаў і розных творчых асяроддзяў у самым шырокім сэнсе «Маршанд» за некалькі тыдняў да рашэння з’яўлення як журналіста ў ніўскай рэдакцыі. Гэта якраз Міра, выслухаўшы абвешчанай мною адной з прыстолікавых гісторый пра маю бабулю беларуску Рэгіну, кінула каротка, але рашуча пераканаўча: — Пішы ў «Ніву»!

Мяне прыняў з распасцёртымі абдымкамі тагачасны галоўны рэдактар Віталь Луба. Першы тэкст у «Вачах» — тады яшчэ «Вачах паляка» — апублікаваны быў у нумары ад 21 кастрычніка 2001 г. Меў ён загаловак «... адкуль мой род» і якраз бабулі Рэгіне быў прысвечаны ды ўвогуле сям’і з беларускімі каранямі з боку маёй мамы. Дарэчы, на працягу некаторага часу я выкарыстоўваў псеўданім: імя і прозвішча бабулі — Раіна Стэфанчук. Раней, аднак, пісаў я ўжо артыкулы большыя па аб’ёме. Самы першы апублікаваў я 2 верасня 2001 года і прысвяціў яго Сакрату Яновічу, які ў той час святкаваў 65ю гадавіну з дня нараджэння. Невыпадкова я пачаў з такой публікацыі, звязанай з адным з найвялікшых еўрапейскіх пісьменнікаў. Сакрат Яновіч паяўляўся ў маім жыцці з дзяцінства. Быў ён блізкім сябрам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF