Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

Адцені зайздрасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Праходзіў я днямі каля адной гандлёвай крамы і рэзнула мне вока рэклама яе прадукцыі. Гучала яна так: „Купите новые шторы — на зависть соседям!”. Як для мяне — дык гэта, калі крыху задумацца, абсалютная антырэклама. Ніколі не куплю ў іх гэтых штораў. Проста ані ў якім разе не хочацца, каб суседзі мне зайздросцілі хоць у чым. Разам з тым, разумею, што вытворцы і прадаўцы — не ворагі самі сабе. І калі ўжо выставілі такі рэкламны слоган — дык ведаюць, што робяць, улічваюць характар і рысы патэнцыйных пакупнікоў. Ключавое тут слова „зайздрасць”. І сапраўды пасля страху, які паралізуе сумленне, прыстойнасць і нават розум, сярод насельнікаў нашага краю бадай самае моцнае менавіта гэтае пачуццё — пачуццё зайздрасці да бліжняга. Пачуццё менавіта зайздрасці. То амаль непрыхаванай нічым, то нейкай перакручанай ашчаднасці, якая непрыкметна для носьбітаў перарастае ў пастаянны стан, сквапнасць і сутнасць. Зайздрасць да ўсіх, хто на нешта здольны: зайздрасць да чалавека, які здольны на смелы ці нестандартны ўчынак, зайздрасць да таго, хто ўмее зарабіць сваім розумам ці фізічнай працай, нават зайздрасць да таго, хто можа лёгка патраціць заробленае, зайздрасць да незалежных, да вясёлых, да аптымістычных людзей. Такая вось масавая нацыянальная рыса, выхаваная яшчэ ў савецкі час, калі ўсе павінны былі быць роўнымі, а дакладней аднолькава беднымі матэрыяльна і шэрымі, безаблічнымі духам і паставамі. Ну а паколькі ўжо больш дваццаці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF