Ніва № 23 (3134), 5 чэрвеня 2016 г.

БАСу — 35

Было

Найстарэйшая беларуская незалежніцкая арганізацыя ў Польшчы — Беларускае аб’яднанне студэнтаў — святкуе юбілей. У першай палове 1981 года група студэнтаў, этнічных беларусаў з Польшчы, вырашыла аб’яднаць намаганні для абароны сваіх правоў і захавання нацыянальнай тоеснасці. Актывізацыі асяроддзя беларускіх студэнтаў у Народнай Польшчы паспрыяла некалькі акалічнасцей, якія моцна звязаны былі з ажыўленнем польскага грамадства ў цэласці. Часіна была неспакойная, усё здавалася хісткім і зыбкім. У студэнцкім асяроддзі Польшчы вірылі напорыстыя патрыятычныя лозунгі і настроі, мяжуючыя з нацыянальнай маніяй вялікасці, — пісаў пра гэты час ва ўспамінах пра пачатак беларускага руху Ян Максімюк („Сустрэчы”, 1987). Пачатак 1981 года прынёс студэнцкія забастоўкі ў сувязі з адмовай рэгістрацыі агульнапольскага Незалежнага згуртавання студэнтаў. Ян Максімюк піша, што ў такой сітуацыі варшаўская тусоўка студэнтаў з Беласточчыны, якая гуртавалася не проста на нацыянальнай глебе, але на пачуцці супольнасці бацькоўскай спадчыны, мовы, рэлігіі, патрабавала нейкай новай формы яднання, каб выявіць свой уласны, незалежны погляд. Выявілася думка, каб асяроддзе студэнтаў беларускага паходжання, так варшаўскае, як і беластоцкае, аб’ядноўваць на нацыянальным узроўні. Паспрыялі гэтаму вонкавыя абставіны, якія проста стваралі добрую сітуацыю для выяўлення сваёй нацыянальнай тоеснасці. Штуршком да дзеянняў была сустрэча групоўкі беларускіх студэнтаў (Яўген Рыжык, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF