Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

У палескай глыбінцы (44)

Ганна КАНДРАЦЮК

— А вы можа мужыкамі гандлюеце? — спытала мяне гандлярка на рынку ў КаменіКашырскім.

— Як мужыкамі?

— Ну, каб набраць на работу ў Польшчу.

Гандлярка не магла зразумець, што ў іх КаменьКашырскі можна сабе прыехаць без гандлёвага інтарэсу. Тым больш, што ў якасці агентаў, якія вышукваюць ахвотных працаваць на будовах, прыязджаюць жанчыны. Звычайна гэта ўкраінкі, якія выйшлі замуж у Польшчы. Яны ведаюць мову і дзе найбольшае беспрацоўе, там людзі самі шукаюць кожнай магчымасці падзарабіць. Усё разумеюць і пагаджаюцца працаваць нелегальна, без страховак, медыцынскай апекі.

— Мая дачка ездзіла да вас «на цяпліцы», — кажа гандлярка. — Яна працавала пры памідорах. Дзесьці пад Люблінам. Ад пятай раніцы да шасці вечара, усё на нагах, ледзь паспявала адрабіцца. На памідоры глядзець не можа, так абрыдлі. Ну, зарабіла свае грошы. Адзенне купіла. Але ўжо не хоча ехаць у Польшчу. Надта цяжкая там праца і заробак не надта вялікі. А мужыкі — яны большыя рызыканты і рабацягі. Кожны другі на сваёй машыне ад вас вяртаецца!

* * *

Хоць КаменьКашырскі не за гарамі, дакладна трыццаць хвілін язды на поўнач ад Ковеля, дык ён як з іншай планеты. Нібыта звычайны раённы цэнтр, ізаляваны як усе палескія мясціны бездарожжамі. Аднак калі хто трапіць сюды з дарогі, не можа надзівіцца энергіі гэтай мясціны, якая існуе сама па сабе, быццам аазіс на пустыні...

— Што трымае нас пры жыцці? — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF