Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Маладыя «белавежцы»

Міра ЛУКША

У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку па ініцыятыве раднага і братчыка Славаміра Назарука сарганізавалі сустрэчу тутэйшых пісьменнікаў з чытачамі. У гэты раз прадстаўлены былі наймалодшыя сябры Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Кацярына Сянкевіч, Юстына Каролька і Юрка Буйнюк. Не хапала асобы і твораў яшчэ адной вельмі таленавітай аўтаркі Віялеты НікіцюкПэркоўскай, якой кніга яшчэ не выйшла, хаця друкаваліся яны м.інш у часопісе «Тэрмапілы» і ў іншых выданнях, але яе творы таксама прагучалі. Сустрэчу вяла прафесар Галіна Тварановіч, паэтэса і літаратуразнаўца, таксама сяброўка і аўтарка БЛА «Белавежа». Літаратары чыталі свае вершы, таксама адказвалі на пытанні прысутных, а на канец прагучала некалькі запісаных песень Юркі Буйнюка. Маладыя аўтары«белавежцы» — майстры на ўсе рукі: Юрка Буйнюк займаецца таксама музыкай, Юстына Каролька — прафесійнай фатаграфіяй, а Кацярына Сянкевіч — жывапісам і тканінай (падобна як Яша Бурш — Янка Анісэровіч, адзін з пачынальнікаў беларускага сучаснага літаратуранага руху ў Польшчы — паэтжывапісец). Маладыя аўтары маюць ужо свае зборнікі вершаў і працягваюць жыццё найстарэйшай у Польшчы дзейснай літаратурнай групы, сярод чальцоў якой ёсць таксама і маладыя крытыкі, як Ганна Альштынюк. Без пераемнасці пакаленняў у літаратурным аб’яднанні „Белавежа» не было б развіцця. Напрыклад, Кацярына Сянкевіч нарадзілася роўна праз 100 гадоў пасля нараджэння аднаго з першых белавежцаў — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF