Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Было — не мінула (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У рамках чарговага Фестывалю навукі і мастацтва, ладжанага Беластоцкім універсітэтам, было праведзена мерапрыемства, прысвечанае дзейнасці Рамуальда Райса „Бурага”. У яго рамках быў паказаны фільм з выказваннямі сведкаў ягонай дзейнасці на Віленшчыне і Беласточчыне, быў зачытаны даклад прафесара Эдмунда Дмітрува ды адбылася дыскусія з удзелам прысутнай нешматлікай публікі. Прыгадаю, што падпольны атрад Нарадовага вайсковага задзіночання (НВЗ), якім камандаваў „Буры”, забіў трыццаць вазакоў, якія той атрад перавезлі ад Гайнаўкі пад Браньск. Да таго ж жорстка і без канкрэтнай прычыны расправіўся ў канцы студзеня — пачатку лютага 1946 года з насельніцтвам Занёў, Шпакоў, Залешан, забіваючы некалькі дзясяткаў цывільных асоб і спальваючы іх маёмасць.

Прафесар Дмітруў сваю лекцыю прысвяціў злачынствам „Бурага” на Беласточчыне, а затым месцу тых падзей у калектыўнай памяці, якая парознаму выглядае ў розных асяроддзях. Напачатак адзначыў, што г.зв. справа вазакоў выклікала нявырашаны па сёння канфлікт памяці. Ён разыгрываецца па сутнасці ў нашым рэгіёне, хаця яго аскепкі даходзяць і да Варшавы. Даклад прафесар падзяліў на дзве часткі.

Было

Паводле мерытарычнага меркавання, распрацаванага ў 2001 годзе гісторыкамі з беластоцкага аддзялення Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП), НВЗ на свой лад уключылася ў праводжаную тады рэпатрыяцыйную акцыю. Насельніцтва некаторых вёсак, асабліва з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF