Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Пасляпленэрна ў «Арсенале»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта не быў звычайны мастацкі пленэр мастакоў, а хутчэй мастацканавуковая разведка. Цэнтральнай кропкай і апорай праекта быў Усеагульны ўніверсітэт імя Яна Юзафа Ліпскага ў Тэрэмісках. Маладыя мастакі з Беластока Ян Шэўчык і Тамаш Кашэўнік запрасілі сваіх калег з Міждысцыплінарнай аспірантуры факультэта мультымедыйных камунікацый Мастацкага ўніверсітэта ў Познані да творчага аб’яднання з прыродай Белавежскай пушчы з неразлучнымі ад яе пушчанскімі насельнікамі. Як сказаў лідар групы праф. Марэк Васілеўскі з познаньскага МУ, узнік «поліфанічны збор мастацкіх эксперыментаў, мэта якіх заключаецца ў інтэрпрэтацыі рэальнасці з дапамогай розных моў, якімі карыстаецца мастацтва».

Вынікі мінулагодняй разведкіпленэру можна ўбачыць на выставе «Вяртаючыся ў Белавежу», адкрытай 13 мая ў беластоцкай галерэі «Арсенал». Па прызнанні Яна Шэўчыка, увесь праект быў натхнёны традыцыяй Агульнапольскіх мастацкіх пленэраў, арганізаваных у Белавежы Саюзам польскіх мастакоў у 19651980 гадах. Удзельнічалі ў іх у асноўным жывапісцы з беластоцкага асяроддзя, а таксама мастакі з усёй краіны і тагачасных сацыялістычных краін, у тым ліку з Беларусі. На гэты раз прэзентуецца шаснаццаць маладых мастакоў — познаньскіх аспірантаў — і Софія да Іст (Sofia da Eаst), якая ўдзельнічае ў выставе ад імя віртуальнай лабараторыі Фемінісцкага ўніверсітэта (паказала шэраг алоўкавых малюнкаў, якія паказваюць працэс вырошчвання грыба).

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF