Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Мастацкія кніжкі ў «Арсенале»

Іаанна ЧАБАН

Багдан Дудко — сапраўдны прыхільнік Фестывалю мастацкай кніжкі — двухдзённага мерапрыемства, арганізаванага беластоцкай галерэяй «Арсенал». Запрасілі яго сюды, між іншым, беручы пад увагу кніжку «ВаўчокМаўчун», выдадзенай «Белай Вежай». Зразумелы, глыбокі тэкст, прыгожыя ілюстрацыі і маленькі шэры ваўчокпрытулянка аўтарства славутай гарадоцкай рукадзельніцы Дароты Сульжык прыцягваюць увагу пакупніка. Паводле слоў супрацоўнікаў Багдана Дудко, яе экземпляры, быццам цёплыя булачкі, знікаюць з паліц варшаўскіх кнігарняў. Сярод фестывальных шэдэўраў апынуліся, між іншым, вядомыя чытачам нашага тыднёвіка «Смяшынкі» Віктара Шведа, праілюстраваныя Тацянай Місіюк ды «Дзяўчынка і хмарка» Міры Лукшы з цікавымі рысункамі Кацярыны Валкавыцкай. У адрозненні ад сёлетняга падляшскаопернага кніжнага кірмашу, аўтары і выдаўцы маглі паказаць тут свае публікацыі зусім бясплатна. Гэтай магчымасцю пакарысталіся перш за ўсё невялікія выдавецтвы з нашага рэгіёна і Польшчы, між іншым, Беластоцкі лялечны тэатр, Цэнтр Заменгофа, Ортдрук, Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», Дзве сястры, Закамаркі, Знак «Эмотыкон» і Алегорыя. Выдатная і важная падтрымка дзіцячай літаратуры з вышэйшай паліцы. Адным словам, адпаведная кніжка ў адпаведным месцы. Звычайна такога тыпу выдаўцам не хапае грошай, каб аплаціць сабе пастаяннае месца ў магазінах «Эмпік» ці іншых кніжных мегакрамах. У выніку доступ да добрых кніжак сур’ёзна абмежаваны. А і пакупнікам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF