Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Свята славянскай пісьменнасці

Уршуля ШУБЗДА

Дзень першы

Беларускія выдавецтвы былі прадстаўлены ў час мерапрыемства „Пралог. Свята славянскай пісьменнасці”, якое адбылося ў БельскуПадляшскім. У гэтай падзеі прынялі ўдзел навукоўцы, мовазнаўцы, пісьменнікі, мастакі з Беларусі, Польшчы і Расіі, а таксама творчая мясцовая інтэлігенцыя. Бельскі прывілей, які ўвайшоў у другую рэдакцыю Статута Вялікага Княства Літоўскага, сведчыць аб тым, што ў залаты час ХVI стагоддзя горад сапраўды быў сур’ёзным культурнаасветніцкім цэнтрам. Свята славянскай пісьменнасці вяртае канцэпцыю гэтай эпохі.

У Бельску з 22 па 24 траўня прайшло Свята славянскай пісьменнасці. Якраз 24 чысла Праваслаўная царква ўспамінае святых братоў Кірылу і Мяфодзія, якіх называюць асветнікамі славян. Галоўным арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, на чале з Дарафеем Фіёнікам. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося ў нядзелю перад бельскай ратушай. Сабраных у цэнтры горада прывіталі арганізатары ды бургамістр БельскаПадляшскага Яраслаў Бароўскі, які падкрэсліў, што сёлета адзначаюцца важныя даты ў жыцці беларускай меншасці. На рукі шматгадовай журналісткі „Нівы” Міры Лукшы перадаў юбілейны дыплом з нагоды 60годзя тыднёвіка беларусаў у Польшчы, прытым дадаў, што тыднёвік значна паўплываў на ўзбагачэнне беларускай літаратуры і здзяйсняе функцыі не толькі захоўвання духоўнай і культурнагістарычнай спадчыны, але і тлумачыць маладому пакаленню (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF