Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Пагранпераходы ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі

Аляксей МАРОЗ

Калі пасля Другой сусветнай вайны ўсталёўвалася мяжа паміж Савецкім Саюзам і сацыялістычнай Польшчай, першапачаткова ўся Белавежская пушча апынулася на савецкім баку. Пасля карэкціроўкі мяжы, разрэзала яна Белавежскую пушчу на дзве часткі. Суседнія вёскі і блізкія сабе людзі апынуліся па абодвух баках мяжы. Тады для мясцовага насельніцтва найбольш патрэбнымі аказаліся пагранпераходы ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі, каб можна было наведваць сваякоў і магілы продкаў. Аднак ніхто і не думаў ствараць пагранпераходы. Наадварот, усходняя мяжа з часам станавілася штораз больш шчыльнай. На тэрыторыі сённяшняга Гайнаўскага павета найраней, бо ў 1967 годзе, закончылася грунтоўная мадэрнізацыя чыгуначнага пагранперахода СемяноўкаСвіслач, які два гады пазней быў адкрыты для таварнага чыгуначнага руху. Тады хутка павялічваўся тавараабмен паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. У 1993 годзе ў Чаромхаўскай гміне быў адкрыты дарожны пагранпераход ПолаўцыПяшчатка, да якога даходзіць краёвая дарога № 66. У мінулым годзе закончылася вялікая разбудова пагранперахода каля Полаўцаў і набыў ён статус міжнароднага. Ад 2005 года дзейнічае міжнародны пешаходны і веласіпедны пагранпераход БелавежаПерароў, які можна перасякаць днём пешшу або на веласіпедзе. Ад чэрвеня мінулага года грамадзяне Польшчы і іншых краін могуць без віз, але атрымаўшы спецыяльны дазвол, пераязджаць праз гэты пагранпераход з Белавежы ў Нацыянальны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF