Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Папраўлянне стратэгіі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Развіццё рэгіёна — супольная перспектыва» — пад такім дэвізам падляшскія самаўрадаўцы, навукоўцы, прадпрымальнікі і палітыкі дэбатавалі ў залах Універсітэцкага культурнага цэнтра Універсітэта ў Беластоку (16 мая) аб неабходных карэктурах у прынятую падляшскім сеймікам у верасні 2013 г. «Стратэгію развіцця Падляшскага ваяводства» да 2020 г. Падляшскі маршалак Ежы Ляшчынскі, у якога якраз перад пачаткам канферэнцыі я спытаўся аб магчымасцях развіцця паўднёваўсходняй Беласточчыны ў кантэксце палажэнняў стратэгіі, сказаў: «Генеральна мы будзем надаваць больш увагі, у прыватнасці, дарожнай і чыгуначнай інфраструктуры і памежным пераходам. Пагранпераход на Аўгустоўскім канале хутка зменіць свой статус з воднага на пешы і веласіпедны. Гайнаўскі, Сямятыцкі паветы ці ўсходняя частка Беластоцкага маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы. Праграмы для гэтых тэрыторый хочам рэалізаваць сумесна з урадам у рамках тэрытарыяльнага дагавору. Трэба імкнуцца да збалансаванага развіцця».

У ходзе пленарнага пасяджэння намеснік міністра сельскай гаспадаркі Яцак Багуцкі ў сваім выступленні, у сваю чаргу, адзначыў: «Мы за ўстойлівым развіццём краіны і падтрымкай слабейшых рэгіёнаў. Ідэя для рэгіёна ў якасці моста паміж Усходам і Захадам па палітычных прычынах, на якія мы не маем ніякага ўплыву, перастала існаваць. Трэба гэты кірунак трохі перамадэрнізаваць, аднак не забываючы аб ім. Не хапае тут выкарыстання эканамічнага патэнцыялу, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF