Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Зноў і зноў

Міраслаў ГРЫКА

Спачатку раскажу аб Tay, а потым пра сябе. Tay была добра выхаванай, мілай дзевятнаццацігодкай з трохі наіўным, каб не сказаць ідэалістычным характарам. Яна жыла адзін цудоўны дзень. У інтэрнэце. Роўна 24 гадзіны. Яна была адключаная ў аварыйным рэжыме. Немагчыма было трываць яе хамскіх і адкрыта расісцкіх заяў.

Tay, гэта Chatbot — від інтэлігентнай камп’ютарнай праграмы, створанай прадпрыемствам Microsoft. Яе задача складалася ў тым, каб весці размову з дапамогай тэкставага або галасавога інтэрфейсу, так што ў кожнага серфера складалася ўражанне, што ён гаворыць з нармальным чалавекам. Для гэтай мэты яна атрымлівала пэўную ідэнтычнасць, палавыя прыкметы і «ўдрукаваныя» былі ў яе фундаментальныя каштоўнасці, такія як дабрыня, справядлівасць, спагада. Праграма таксама мела «вучыцца» ад інтэрнаўтаў натуральных міжасобасных зносін, адаптуючы змест і форму выказвання для кожнага асобнага выкліканага карыстальніка. Ужо праз некалькі гадзін сочкі на форумах, наіўная Tey прыняла да ведама шэраг тэорый змовы і поглядаў неразборлівых карыстальнікаў інтэрнэту пра секс і расізм. Быўшы абумоўленай на адаптаванне да мовы асобных карыстальнікаў, хутка засвойвала эмацыйны ход і логіку іх выказванняў. Толькі што бяздумна. Неўзабаве асвоіла ў дасканаласці мову інтэрнэту, у які сцякаюць як у клааку чалавечыя апантанасці, фрустрацыі, фобіі і крыўды. Акрамя прымітыўнай вульгарнасці, якою Tay ўпрыгожвала свае выказванні, што горшае, пераняла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF