Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Сенсацыя

Віктар САЗОНАЎ

Кароткі курс навучання ў галіне журналістыкі амаль паўсюдна пачынаецца з падобнага прыкладу:

— Трэба шукаць сенсацыю, — тлумачыць лектар. — Калі сабака пакусаў чалавека, то гэта нікога не зацікавіць. Гэтага чытаць ніхто не будзе, бо гэта звычайная справа. Хто не ведае што сабакі кусаюцца!? Хаха! А вось калі чалавек пакусаў сабаку, вось гэта сенсацыя. Гэта зацікавіць усіх.

Дык вось! У Беларусі сенсацыю знайсці практычна немажліва. Нене, знайсці то не цяжка. Цяжка давесці да прызвычаенага да ўсялякіх нечаканасцей насельніцтва, што гэта сапраўды сенсацыя!

Яны то, сенсацыі, нібыта пад нагамі валяюцца. Іх як бы безліч і ўсе безгаспадарныя. Бяры іх голымі рукамі хто хоча і будзь вялікім журналістам! Але ў апошні момант высвятляецца, што нікога гэта не цікавіць. Тое, што для іншых сенсацыя, для беларусаў чарговае занудства, якое ўсяго толькі крыху негатыўна ўплывае на агульны настрой.

— Падумаеш, чалавек сабаку пакусаў, — скажа вам беларус, прачытаўшы, як вы думалі, сенсацыю. — Трэба тых сабак даўно ўжо было пазагрызаць усіх нахер. А то паразводзіліся, праходу ад іх няма.

Ну дык вось! Адна настаўніца беларускай мовы хіба што вырашыла зрабіць знакамітым свой невялічкі калгас. Яна пачала збіраць подпісы за тое, каб яе школа больш не была беларускамоўнай... Бо яе дзеці пойдуць у школу, і беларуская мова, на яе думку, будзе ім перашкаджаць вучыцца...

Перакладзіце гэтую навіну на хоць якую іншую мову, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF