Ніва № 22 (3133), 29 мая 2016 г.

Музыка нябесных сфер

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас сёлетняга юбілейнага, трыццаць пятага выпуску Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка2016» у Беластоку выступілі яго папярэднія пераможцы, і запрошаны былі лепшыя з лепшых хароў. Адрэкамендаваліся выканаўцы царкоўных песень таксама з вельмі далёкіх ад Польшчы краін. Напрыклад, у катэгорыі парафіяльных хароў выступіў вельмі цікавы хор праваслаўнага сабора св. Фамы з Дубая, які выканаў, між іншым, творы на арамейскай і малаяламскай мовах і традыцыйную сірыйскую песню, а таксама вельмі прафесійна гучаўшы хор АўстралійскаНовазеландскай епархіі, складзены з нашчадкаў эмігрантаў. Былі, вядома, песні прызнаных кампазітараў царкоўнай музыкі: класічныя і сучасныя.

Сёлетні фестываль (1722 мая) прыцягнуў каля тысячы выканаўцаў, спяваючых у 33 харах з шаснаццаці краін. У зале Падляшскай оперы і філармоніі па вул. Падлеснай харысты выканалі больш за дзвесце твораў. Кожны хор спяваў у рамках конкурсных слуханняў па шэсцьвосем твораў. Фестываль адкрыў канцэрт у выкананні мінулагодняга лаўрэата першай прэміі ў намінацыі прафесійных хароў — хору Нацыянальнай радыёкампаніі Украіны імя Платона Майбарады пад кіраўніцтвам Юліі Ткач, які раней з хорам Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэта (дырыжор Бажэнна Савіцкая) праспявалі гімн «Gaude Mater Polonia». Загаловак інаўгурацыйнага канцэрта «Царкоўная музыка ад вытокаў да сучаснасці» выдатна адлюстроўваў рэпертуар усяго фестывалю.

Афіцыйнае адкрыццё прызнанага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF