Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

У палескай глыбінцы (43)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Высоцку я не сустрэла нікога, каго можна было б палічыць турыстам. З кожнага завулка выпаўзала няхітрая рэчаіснасць. Каму тады патрэбны тут музей? І навошта гэты цэлы клопат з захаваннем арыгінальных экспанатаў? Будынак і прадметы адчайна дамагаліся ўжо кансервацыі і мадэрнізацыі. Музей аднак трываў і прамаўляў не толькі як рэгіянальная цікавінка. Ён прамаўляў як сумленне і голас справядлівых. Нідзе раней ва Украіне я не сустрэла стэндаў, прысвечаных ахвярам „валынскай разні” ці генацыду габрэяў. Украінцы як агню пазбягаюць гутаркі пра гэтыя падзеі. Заўсёды тут недагаворанасць, абагульненасць. Або татальнае ігнараванне і няведанне. Нават з вуснаў настаўнікаў можна пачуць такое: не ведаю, я ж тады не жыў!

У высоцкім музеі ўразіла мяне персаналізацыя ахвяр. Людзі былі названы па імені і прозвішчы, значыўся іх узрост і прафесія. Такі падыход абуджае ўспрыманне: тут жа дзеці, безабаронныя старэчы, паважаны лекар ці бедны фурман. Яшчэ больш дзейнічаюць на ўяўленне ўспаміны відавочцаў і сведак злачынстваў. Але не адной траўмай і крыўдай жыве чалавек. Рыгор Яцута заказаў пераклад з англійскай на ўкраінскую мову ўспамінаў высоцкіх габрэяў, якія яшчэ да вайны з’ехалі ў Палесціну або ў Амерыку. Навошта яшчэ такое пашырэнне тэмы?

— Важна, каб паказаць людзям, што да іх іншыя таксама любілі Высоцк, дбалі пра яго прэстыж і культуру. Патрэбны прыклад? З мястэчкам звязаны музыкант і вайсковец у адной асобе Роберт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF