Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

Панк у абдымках рэжыму

Уршуля ШУБЗДА

Гэта сапраўдная ікона незалежнасці — на працягу дзесяці гадоў свайго існавання музыкі самі клапаціліся пра выданне пласцінак, іх распаўсюд, арганізаванне канцэртаў. Ніколі не выступалі (нягледзячы на прапановы) на мерапрыемствах, у якія ўцягнуты былі карпаратыўныя грошы. „Mister X” іграе вулічны стрытпанк. Яны шчырыя ў тым, што робяць і як граюць.

— Чаму не можна Вас пачуць на рознага тыпу музычных фестывалях? У тым ліку тыпова беларускіх фестывалях?

Лідар гурту „Mister X” Ігар Банцар:

— Змест нашых песень занадта радыкальны ў тым сэнсе, што... радыкальны для радыкалаў. Я лічу адназначна. Мы заўжды тое казалі: мы толькі з такімі гуртамі, з такой пазіцыі выступаем, толькі з тымі, хто хоча казаць пра адзінства. Прычым мы не кажам пра адзінства з людзьмі, у якіх трохі непарадак у галаве. Мы кажам пра людзей, якія хочуць аб’яднацца, хаця нас зараз падзяляюць граніцы, палітыкі, нейкія дзіўныя ідэалогіі, рэчы, якія даўней былі немагчымымі — ніхто пра гэта не думаў.

— Як выглядае цяперашні антыфашысцкі рух у Беларусі? Пад уладай Лукашэнкі кожны пікет ці дэманстрацыя канчаецца ўмяшаннем міліцыі, а затым судамі, штрафамі.

— Антыфашызм на Усходзе і канкрэтна ў Беларусі зараз у такой фазе, што ў прынцыпе ўсе актыўныя дзеянні даўно скончыліся. Рабіць вельмі цяжка. Сучасныя тэхналогіі: тэлефоны, інтэрнэт, камеры, тайныя службы — КДБ у нашым выпадку. Таму цяпер на жаль, гэта вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF