Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

Гадавіна заканчэння вайны ў Седльцах

Адам БОБРЫК

У гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны на могільніку салдат Чырвонай Арміі ў Седльцах былі ўскладзены кветкі і запалены лампадкі. Спачывае тут 25 тысяч савецкіх ваенных розных нацыянальнасцей, у тым ліку беларусы, якія загінулі ў 19411944 гадах. Іх сем’і часта прыязджаюць наведаць магілы, асабліва ў маі. Сярод асоб, якія ўскладалі кветкі ў гадавіну заканчэння вайны, была таксама сям’я Альшэўскіх з Ліды на Беларусі. На сядлецкім могільніку пахаваны, між іншым, Мікіта Яўтухавіч Кузло. Яго ўнук Сяргей Аляксандравіч Альшэўскі сказаў «Ніве», што ад 10 гадоў, калі Польскі чырвоны крыж указаў месца пахавання ягонага дзеда, стараецца прыязджаць у Седльцы нават два разы ў год. Для яго прыезд гэта не толькі выраз памяці аб загінуўшым продку, але і даніна павагі тым, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з фашыстамі. Праз сваю ахвяру яны далі шанц на мірнае жыццё новым пакаленням. Як заявіў, яго вельмі хвалююць спробы абвергнуць гісторыю і падарваць значэнне вызвалення славянскіх народаў ад фашысцкай акупацыі. У той жа час, аднак, падкрэсліў, што ў Седльцах ён сустракаецца з вялікай дабрынёй, а салдацкі могільнік, дзе пахаваны яго дзед, знаходзіцца ў добрым стане, відаць клопат гарадскіх улад аб утрыманні яго ў поўным парадку. «Гэта радуе і спрыяе дружбе паміж нашымі народамі», — сказаў Альшэўскі. Ён таксама заявіў, што хутка прывязе сюды ўнука, каб перадаць яму памяць аб гісторыі супольнай барацьбы беларусаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF