Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

Блізкі Усход яшчэ бліжэйшы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Фонд імя князя Канстанціна Астрожскага і Універсітэт праваслаўнай культуры зладзілі 10 мая ў Беластоку сустрэчу з ліванскім вучоным Сухейлем Фарахам на тэму будучыні хрысціянства на Блізкім Усходзе. Сухейль Фарах з’яўляецца прафесарам, м.інш., Маскоўскага ўніверсітэта і акадэмікам Расійскай акадэміі навук, ён аўтар шматлікіх кніг; займаецца праблемамі дыялогу культур і цывілізацый.

Блізкі Усход блізкі нам не толькі па найменню, не толькі ў маштабах сённяшніх камунікацый — ён блізкі нам таму, што там зарадзіліся асновы нашай цывілізацыі. А зараз той рэгіён трывожыць свет тэмпамі чарговай цывілізацыйнай дынамікі. Тая шматвектарная дынаміка нясе ў сабе пагрозу больш застыламу наваколлю, асабліва ж Еўропе. Суфейль Фарах свой даклад прысвяціў канфесійным зменам у блізкаўсходніх краінах.

Да прыходу мусульманства насельніцтва на тэрыторыі Сірыі, Ірака, Лівана ці Палесціны было поўнасцю хрысціянскае, але з ходам часу гэтая канфесія паступова саступала новай, мусульманскай, рэлігійнай плыні. Што было прычынай такіх змен? Несумненна, галоўнай трэба лічыць напорыстасць носьбітаў новай рэлігіі, асабліва ж яе тэакратычных дзяржаў — халіфатаў. Але, як адзначыў дакладчык, не без віны і самі хрысціяне, якія сталі паварожаму расколвацца на розныя плыні. Гэта не толькі г.зв. вялікая схізма ці ранейшыя багаслоўскія спрэчкі, але, для прыкладу, і жорсткасць удзельнікаў славутых сярэднявечных крыжовых паходаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF