Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

ХХХV Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі

Аляксей МАРОЗ

На вышэйшы, чым у папярэдніх гадах узровень выступаючых хароў, іх разнароднасць, а таксама на вялікую колькасць дзетак, моладзі і акадэмічных хароў на юбілейным ХХХV Міжнародным фестывалі «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» звярнуў увагу яго дырэктар мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч, настаяцель СвятаТроіцкага прыхода ў Гайнаўцы. Падчас інаўгурацыі гайнаўскага фестывалю займальна выступіў лаўрэат Гранпры 2014 года — хор Маскоўскай дзяржаўнай музычнай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага. Высокі ўзровень царкоўнага спеву запрэзентавалі таксама многія канкурсанты сёлетняга фестывалю, які з 9 па 14 мая з благаславенства мітрапаліта Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Анджэя Дуды праходзіў у СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы і завяршыўся галаканцэртам з удзелам фестывальных пераможцаў. Другі галаканцэрт адбыўся ў АгіяСафійскай царкве ў Беластоку.

— Распачынаючы фестываль, мы інаўгуруем містычную літургію, бо царкоўны спеў — гэта самая цудоўная форма духовай радасці, якую чалавек можа выявіць. Злучае ён чалавека з яго Творцам — Богам... Я радуюся, што ў нас такая вялікая зацікаўленасць фестывалем. А так шматлікую прысутнасць на інаўгурацыі і конкурсных слуханнях успрымаю як вялікую прагу чэрпаць з крыніцы Божага дару, якім з’яўляецца ўсхваленне Творцы праз пасрэдніцтва царкоўнага спеву, — сказаў мітрапаліт Сава падчас інаўгурацыі фестывалю.

Ксёндз Раман Паўляс з ЕвангеліцкаАўгсбурскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF