Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

У пошуках шляхоў развіцця

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Ваяводскім цэнтры спорту і адпачынку «Шэльмент», у час інфармацыйнапрасовачнай канферэнцыі датычнай Праграмы развіцця вясковых абшараў (ПРВА) 20142020 абмяркоўвалі, у які спосаб грошы з аднайменнага фонду маюць на практыцы ўплыў на развіццё рэгіёна і жыццё жыхароў. І хоць асноўная ўвага ў гэтым кантэксце засяроджвалася на гмінах Сувальшчыны (Елянева, Шыплішкі), на тэрыторыі якіх ляжыць цэнтр «Шэльмент», «Ніва» пацікавілася, як грошы з гэтай праграмы могуць быць выкарыстаны для развіцця абязлюдзелай, занядбанай часткі Падляшша — паўднёваўсходніх раёнаў Беласточчыны. Пры нагодзе канферэнцыі журналісты мелі магчымасць убачыць тутэйшую частку бусловага шляху, які пралягае ад Станчыкаў да Белавежы, праехацца ўздоўж участка веласіпеднай трасы «Green Velo» што праходзіць праз абшар Усходняй сцяны, убачыць адно з найбольшых сярод найменшых мясцовых азёр — Сумова (33 га), над якім сваю гнездавую калонію мае рэдкі від кажана — сажалкавай начніцы ці пашукаць, існуючай гады два, унікальнай Хаты яцвяжскай памяці ў Шурпілах.

Канферэнцыю (1112 мая) падрыхтавалі дэпартаменты развіцця сельскіх раёнаў ды сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

Прыярытэтамі новага ПРВА з’яўляецца будаўніцтва і мадэрнізацыя дарог, каналізацыйных сістэм ці інвестыцыі ў экалагічную сельскую гаспадарку.

— Для таго, каб стымуляваць выкарыстанне сродкаў ПРВА 20142020, мы хочам паказаць, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF