Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

Рамантычныя мастакі і змагары

Міра ЛУКША

«Беларусы і Падляшша» — жывапісная выстава была арганізавана пры падтрымцы Аб’яднання на карысць дзяцей і моладзі, вывучаючых беларускую мову АББА. Яе можна паглядзець у Пачатковай школе № 4 па вуліцы Чанстахоўскай, 6а. Пасля адкрыцця выставы (13.05.) госці сустрэліся з аўтарамі ў межах дыскусійнага клуба АББА. Пасля выстава наведае Гайнаўку і Бельск. Рамантычнаэкспрэсіўныя партрэты асоб важных для беларускай гісторыі, культуры і грамадства з розных эпох падрыхтавалі сябры клуба «Жалезны воўк» з Наваполацка.

Ідэя стварэння партрэтаў вядомых беларускіх дзеячаў, звязаных шырока з Беласточчынай, належыць Андрэю Мікалаеву, які з’яўляецца кіраўніком творчага аб’яднання „Жалезны воўк”. Серыя партрэтаў (будзе яна пашырана) з’яўляецца працягам праекта „Беларускі Беласток” журналіста Радыё Рацыя Аляксея Трубкіна. Сярод іх — партрэт першага прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Варонкі (нарадзіўся ён 4 красавіка 1891 года ў Кузніцы), Міхала ЗабэйдыСуміцкага, Наталлі Арсенневай, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, Паўла Пракапені, Андрэя Альгердавіча Полацкага, Мікалая РадзівілаРудога, Канстанціна Астрожскага, Ігната Грынявіцкага, Кастуся Каліноўскага, Язэпа БулакБалаховіча, Ларысы Геніюш, Язэпа Драздовіча, Магдалены Радзівіл, ад’ютанткі Эміліі Плятэр Марыі Ружановіч, Івана Грыцука, Алаізы ПашкевічЦёткі, Наталлі Арсенневай, Чэслава Немана ды іншых. Партрэты абапіраюцца на рэальныя выявы, аднак з творчым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF