Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

Каб адвязаліся?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У апошні час паявіліся два рапарты аб распальванні нянавісці і злачынствах на глебе расізму або ксенафобіі ў Польшчы. Адзін з іх быў падрыхтаваны Дзяржаўнай пракуратурай, а другі Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі. Нядаўна таксама быў складзены рапарт з бягучага маніторынгу ажыццяўлення праграмы «Беласток для талерантнасці». Яна ахоплівае перыяд 20142017 гадоў і са сваіх прадпасылак мае быць супрацьдзеяннем дыскрымінацыі, ксенафобіі і нецярпімасці. Высновы з яе маніторынгу былі падрыхтаваны па ініцыятыве Федэрацыі няўрадавых аранізацый горада Беластока. У сваю чаргу з ідэі дэпутатак ад Сучаснай стварылася ў Сейме парламенцкая група па справах процідзеяння распальванню нянавісці. Над першымі дакументамі дэбатавалі ў парламенцкай камісіі нацыянальных меншасцей. Асабліва цікавыя высновы плывуць са статыстычных дадзеных, сабраных Пракуратурай у дачыненні да злачынстваў на глебе расізму ці ксенафобіі. Ахопліваюць яны перыяд 20132015 гадоў, г.зн. перыяд праўлення кааліцыі ГППСЛ. Вынікае з іх, што вельмі хутка расце лік спраў, якія тычацца злачынстваў на глебе нянавісці: у 2015 годзе — 1548 выпадкаў, у 2014 г. — 1365, у 2013 г. — 835, у 2012 г. — 47. У той жа час выяўленне злачынцаў паступова памяншаецца з 2009 года, а вельмі высокі адсотак выпадкаў спынены з за нявыяўлення злачынцаў. Член камісіі, падляшскі дэпутат Роберт Тышкевіч пасля азнаямлення з дадзенымі сказаў:

— Дадзеныя вельмі трывожныя Яны азначаюць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF