Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

Салодкая булачка

Міраслаў ГРЫКА

Калі ў старажытным Рыме стала не хапаць таннага, субсідаванага дзяржавай хлеба, успыхнулі крывавыя бунты. Захісталіся падмуркі магутнасці цэзараў. Калі ў школьных крамках, яшчэ ў час прэм’ерства Евы Копач, забаранілі продаж дражджавых булачак, моладзь радыкальна змяніла свае палітычныя сімпатыі. Паказалі гэта апошнія парламенцкія выбары, якія вынеслі ПіС да ўлады ў Польшчы. Вось, ва ўзроставай групе 1821 гадоў, большая частка выбаршчыкаў аддала свае галасы ў цалкам антысістэмы, антыістэблішментны і антымейнстрымны рух „Кукіз’15”. Або на папулісцкі і, па сутнасці, безыдэйны ПіС.

Гэта зусім не азначае, што на новы палітычны парадак у Польшчы значна паўплывала пытанне булачкідражджоўкі. Доля маладых людзей, якія маюць права з за адпаведнага ўзросту на ўдзел у выбарах, не была аж такая значная. Тым не менш, палітычная радыкалізацыя моладзі прагрэсуе. Як той казаў, маладыя рэзка павярнулі направа. Можа быць, нават зарэзка. Ва ўзроставай групе 1317 гадоў сімпатыя да нацыяналістычных рухаў ужо дасягае 40%. Але гэта не столькі іх захапленне эклектычнанатуралістычнай ідэалогіяй, як выкарыстанай апалагетыкай бясспрэчных каштоўнасцей з супольнасцевай канатацыяй, якой дэтэрмінантамі з’яўляюцца сіла групы, яе ўнутраная згуртаванасць, салідарнасць і выразна вызначаныя ворагі. Тым не менш, гэтага я не назаву бунтам пакалення. Ці нават увогуле бунтам. На самой справе, гаворка тут пра салодкую булачку, якая, на думку маладых, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF