Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

Чаму радавацца?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Людзі прывыклі ўспрымаць свет, зыходзячы са сваіх асабістых поспехаў ці няўдач. Аднак бывае, што часам тое, што спярша здаецца пазітыўным, насамрэч прыносіць адмоўныя наступствы і эмоцыі. А часта і наадварот. Меў усё ж рацыю дзядзька Айнштайн, кажучы, што ўсё ў гэтым свеце адноснае і залежыць пад якім вуглом, ракурсам і аспектам разглядаць тую ці іншую з’яву. Але ёсць радасці асабістыя, а ёсць грамадскія, калектыўныя. Калі ў адзін дзень брытанскі „Лестэр” становіцца чэмпіёнам Англіі, а праз дзесяць хвілін ураджэнец гэтай мясцовасці Марк Сэлбі выграе тытул чэмпіёна свету па снукеры, то ўвесь горад як мінімум суткі „стаіць на вушах”, святкуе і радуецца поспеху сваіх. Калі крымская спявачка Джамала выйграе конкурс Еўрабачання, то цешыцца ўся Украіна, нягледзячы нават на ўсе нястачы, няўдачы і перманентную, надзвычай дзіўную, вайну. Асабіста я за такімі конкурсамі не сачу, стаўлюся да іх надзвычай скептычна і ўсведамляю ўсю суб’ектыўнасць іх вынікаў. Але завочна таксама радуюся за поспех украінцаў. У іх ёсць гэтыя маленькія грамадскія радасці. Канешне, ні перамога Джамалы, ні выхад футбольнай зборнай у фінальную частку Еўрачэмпіянату, не вырашаць праблемы палітычнага крызісу, карупцыі і развіцця гаспадаркі. Але такія падзеі яднаюць нацыю, дадаюць ёй пазітыву і натхнення, ствараюць светлы настрой і даюць новыя імпульсы.

У скрозь аўтарытарных Расеі і сённяшняй Беларусі зусім не так. У пуцінскай Расеі радуюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF