Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

ХІІІ Падляшска Палескія сустрэчы

Аляксей МАРОЗ

Раней Міжнародны фестываль «Там по маёвуй росі» адбываўся перш за ўсё ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах. У ходзе фестывалю выступалі народныя калектывы з Падляшша і Палесся, якія прэзентавалі неапрацаваны фальклор, даўнія песні, танцы і абрады. Паказаны матэрыял запісваўся і пасля выкарыстоўваўся падчас фестывальных карагодаў па вёсках. Год назад фестываль «Там по маёвуй росі» пераўтварыўся ў ПадляшскаПалескія сустрэчы ў традыцыі «Там по маёвуй росі», якія 6 мая гэтага года пачаліся ў Студзіводах. Удзельнікі сустрэч вадзілі валачобныя карагоды, наведвалі жыхароў Студзіводаў, спявалі ім валачобныя песні і агулькі, а пасля абыходзілі з малітвай жытнёвыя палеткі і паказалі Юр’еўскі абрад. Сярод гледачоў былі дзеці і моладзь з Беластока і БельскаПадляшскага, а таксама жыхары Гайнаўкі. 7 і 8 мая ХІІІ ПадляшскаПалескія сустрэчы праходзілі ў Курашаве Чыжоўскай гміны ды ў Мядзвежыках, Мікулічах, Рагачах і Левашах Мілейчыцкай гміны. У рамках сустрэч Музей малой айчыны будзе ладзіць чарговыя мерапрыемствы ў маі і чэрвені.

Мерапрыемства пачалося з вясенніх песень у Музеі малой айчыны, у якім сабралася многа моладзі і дзетак. Побач дзяўчат з калектыву «Жэмэрва», прыбылі дзеткі і моладзь з тэатральнага калектыву «Антракт» Бельскага дома культуры. Раней Студзіводскі музей наведалі дзве групы вучняў з бельскай «тройкі». З Беластока настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк прывезла вучняў Пачатковай школы № 4, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF