Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Гарады і мястэчкі Беласточчыны - Драгічын

Георгій ПЕХ

Драгічын Бельскі або Надбужскі з’яўляецца адным са старадаўніх гарадоў Беларусі. Распаложаны на Заходнім Бугу, на рубяжы Мазавецкага княства, горад, дзякуючы свайму палажэнню й ажыўленаму гандлю, спрычыніўся да ўзбагачэння беларускіх земляў і спрыяў пранікненню сюды розных культурных уплываў.

Дзякуючы гэтаму Драгічын даволі рана робіцца вядомым, і ў XII веку ўспамінаецца ў розных дакументах ужо як умацаваны горад. У 1192 годзе Драгічын быў перададзены князем Усеваладам брату Ігару. Шырокія гандлёвыя зносіны Драгічына ў XIII стагоддзі звярнулі на сябе ўвагу мазавецкіх князёў, і ён трапіў у польскае валаданне.

У 1241 годзе, пасля спусташэння УладзіміраВалынскага княства, адзін з татарскіх аддзелаў на чале з Кэйданам, прасоўваючыся ў напрамку Горадні, па дарозе разбурыў Драгічын. У тым жа самым годзе ліцвіны таксама зрабілі напад на УладзіміраВалынскае княства і апанавалі разбураны Драгічын, ды не надоўга. Ужо ў 1247 годзе яны былі выгнаны ўладзіміравалынскімі князьмі.

Нягледзячы на тое, што Драгічын вельмі часта змяняў сваіх гаспадароў, пераходзячы з рук у рукі то ліцвінаў, то палякаў, ён, дзякуючы свайму палажэнню на багатым водным шляху, заўсёды хутка адбудоўваўся, багацеў ізноў, а ўжо ў XVI стагоддзі дасягнуў свайго найбольшага росквіту, пасля чаго наступіў яго павольны ўпадак. Асабліва горад пацярпеў у часе шведскіх войнаў, а потым і зусім заняпаў.

Аб гандлёвых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF