Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Беластоцкія шляхі Георгія Пеха

Сяргей ЧЫГРЫН

Заснавальнік Ваўкавыскага краязнаўчага музея, археолаг і скульптар Георгій Пех (18971969) сёння амаль забыты і нідзе не прыгадваецца. А гэта быў даволі таленавіты, адукаваны і цікавы чалавек, які заслугоўвае светлай памяці. У 2017 годзе споўніцца 120 гадоў з дня нараджэння Георгія Пеха. Да гэтай даты вырашыў я сабраць яго артыкулы, даследаванні па археалогіі, пісьмы, фотаздымкі і выдаць асобнай кнігай.

Жыццё Георгія Пеха было звязана не толькі з горадам Луга Пецярбургскай губерні, дзе ён нарадзіўся, а таксама з Ваўкавыскам, дзе ён заснаваў музей, жыў і працаваў, але і з Беласточчынай. Яго бацька Іосіф Пех быў беларусам родам з Беласточчыны. У свой час бацька атрымаў прафесію тэлеграфіста і яго накіравалі на працу ў Пецярбургскую губерню. Ды і бацькаў бацька таксама быў тэлеграфістам. Таму і Георгій Пех атрымаў першую адукацыю, звязаную з тэлеграфам.

Перад Першай сусветнай вайной Іосіфа Пеха адкамандзіравалі кіраўніком тэлеграфа ў Свянцяны, куды ён пераехаў разам з усёй сям’ёй. Там Пехстарэйшы абслугоўваў участак чыгункі ад Нарвы да Панявежыса. Але хутка ён захварэў і памёр. Пасля смерці бацькі ў сям’і Пехаў, акрамя Георгія, засталіся яшчэ тры браты. Георгій працаваў тэлеграфістам, а потым паступіў у Віленскую тэхнічную школу, якую скончыў з адзнакай. Як выдатнага спецыяліста, яго накіроўваюць на працу ў Беласток — на радзіму бацькі. Там малады, высокі і прыгожы Георгій знаёміцца з Аляксандрай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF