Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Ад страўніка да тоеснасці

Іаанна ЧАБАН

Пра ролю ежы ў будаванні ўласнай тоеснасці я пераканалася, між іншым, збіраючы матэрыялы да цыкла ніўскіх артыкулаў «Кулінарныя вандроўкі ў часе і прасторы». І вось, гледзячы на свой халадзільнік, усведамляю сабе гэта зноў і зноў. І не ідзе тут толькі пра змесціва паліц у халадзільніку. Любы наведвальнік, адкрываючы дзверы маёй хаты, спярша вітаецца з левай сцяной той жа, даволі вялікіх памераў халадзільніка. І што бачыць? Каляровую карту міжваеннай Польшчы, а дакладней — частку былой Гродзенскай губерні. Заўсёды можна праверыць як блізка са Слоі ў Адэльск ці куды вядзе непасрэдная шаша з Крынак у Гародню. Побач з картай вісіць копія першай старонкі кнігі „Lud Białoruski na Rusi Litewskiej. Materiały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1893 przez Michała Federowskiego. Tom II. Baśnie, przypowieści i podania ludu z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki” з падкрэсленнем менавіта Саколкі. Трэба заўважыць што менавіта гэтая старонка прыцягае ўвагу наведвальнікаў, у тым ліку, маладых манцёраў інтэрнэтнай сувязі з фірмы ў той жа Саколцы. Такім чынам атрымліваецца ў іх прымусовае знаёмства з творчымі і навуковымі дасягненнямі Міхала Федароўскага. Што сабе думаюць першыя лепшыя чытачы той жа старонкі, дакладна невядома. Спадзяюся, што толькі самае станоўчае. А яшчэ на тым жа халадзільніку красуюцца каляровыя, эфектна запраектаваныя паштоўкі з беларускім колам святаў, выдадзеныя Грамадскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF