Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Дзесяць вершаў Андрэя Сцепанюка

Сяргей ЧЫГРЫН

Апошні нумар мінскага часопіса „Дзеяслоў” (№ 2, 2016) апублікаваў дзесяць вершаў беларускага паэта Андрэя Сцепанюка, які працуе дырэктарам ліцэя з беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім. Падборка вершаў апублікавана пад агульнай назвай „Абыякавасць цемры”.

Цыкл вершаў распачынаецца роздумнымі радкамі паэта пра тое: ці з таго, што было, застанецца. Паэт разважае, што застанецца Дзень, Ноч, Час. А яшчэ, як сказаў Стары чалавек, „смерць будзе”. А Бог яму адказаў, што яшчэ будзе і застанецца на зямлі вецер. А вось страфа пра „маладую дзяўчынку, якая сваёй усмешкай зачаравала Старога чалавека і мільганула белымі зубкамі і ўцякла” — гэта намёк на тое, што будзе старасць. А ўжо потым наступіць смерць. Дай Бог, каб дажыць да старасці, бо смерць — не выбірае, а найчасцей любіць маладых. Таму шчаслівы той чалавек, які дажывае да старасці, і бачыць Дзень, Ноч, Час.

Тужлівымі радкамі навеяны вершпамяць „Прызначэнне або непазбежнасць”. Гэта роздум пра маці і бацьку, гэта нават нейкае шкадаванне, што маці ніколі не бачыла мора, не лётала ніколі на самалёце, не ела марожанага ў цэнтры Варшавы... Аўтар падкрэслівае, што, менавіта ў цэнтры Варшавы, а не дзенебудзь у БельскуПадляшскім ці ў Беластоку. Хаця марожанае аднолькавае: ці ў Варшаве, ці ў БельскуПадляшскім купленае. Бо жыла маці сваёй роднай сям’ёй, жыла на зямлі бацькоўскай сваімі хатнімі справамі, як і бацька, які верыў, што, калі пабудуе дом, то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF