Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Прасторы Маргарыты Дмітрук

Уршуля ШУБЗДА

„У жыцці бываюць гісторыі, якія застаюцца ў памяці назаўжды”, — кажа мастачка Маргарыта Дмітрук. У сваіх таямнічых і паэтычных карцінах прабуе захаваць перажытыя эмоцыі і ўспаміны. Цяпер яе працы можна аглядаць у Супрасльскай акадэміі.

„Дом” — пад такім загалоўкам адкрылася выстаўка мастацкіх работ Маргарыты Дмітрук. У Супрасльскай акадэміі, пасля такіх гарадоў як Познань ці Варшава, карціны артысткі маглі пабачыць жыхары Падляшша. Як падкрэслівае Маргарыта Дмітрук, вяртанне ў родныя мясціны, не толькі ў мастацтве, мае для яе асаблівае значэнне.

— Я ніколі не эмігравала з Падляшша. Як гаварыў Сакрат Яновіч, Падляшша, гэта прадмесце Варшавы. Мне заўсёды залежала, каб паказваць свае працы тут, — кажа мастачка. — Гэтыя працы былі ўжо прэзентаваныя ў Варшаве, Познані... але дагэтуль не трапілі на маю радзіму. Таму я вельмі ўдзячна арганізатарам выстаўкі, дзякуючы якім у канцы я змагла іх паказаць таксама тутэйшым людзям.

Маргарыта Дмітрук нарадзілася ў БельскуПадляшскім. З’яўляецца абітурыенткай Бельскага беларускага ліцэя, працягвала вучобу ў Мінскай мастацкай акадэміі і Акадэміі прыгожага мастацтва ў Варшаве, дзе і зараз працуе прафесарам на кафедры графікі. Выстаўку, якая адкрылася чацвёртага траўня, наладзіла Супрасльская акадэмія і Фонд „OIKONOMOS”.

— Наша арганізацыя супрацоўнічае са шматлікімі цікавымі людзьмі. У нас ёсць такая ідэя, каб менавіта прамаваць людзей звязаных з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF