Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Велікодны звон званоў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дваццаць трох званароў з Беларусі, Расіі і Польшчы прыняло ўдзел у сёлетнім VII Міжнародным фестывалі праваслаўнага звону «Аб’яўляе, усхваляе, заклікае» ў Супраслі. Паступіла каля сарака заявак на ўдзел у фестывалі, але частка заяўнікаў з за ўсходняй мяжы не атрымала віз у тэрміне. Званары сваё майстэрства прэзентавалі на васемнаццацівечнай званіцы манастыра Дабравешчання Багародзіцы, дзе падвешаны дзесяць званоў. Фестываль традыцыйна праходзіць на праваслаўным велікодным тыдні, калі па старажытным звычаі, кожны мог «званіць для славы Госпада». У гэтым годзе формула фестывалю была крыху зменена і з гэтага выпуску праводзіцца ён раз на два гады.

Арганізатарамі трохдзённага агляду (68 мая) былі Фонд «Оікономос», Супрасльская акадэмія і Музей ікон у Супраслі — філіял Падляшскага музея ў Беластоку. Як нагадалі арганізатары ў запрашэнні, «царкоўны звон гэта знікаючая на польскіх землях традыцыя, якая заключаецца на стваранні кампазіцый, адпаведных для рэлігійных патрэб, іграных на царкоўным званах». Яны падкрэслілі: «Захаванне знікаючых звычаяў, звязаных з духоўнай музыкай, а таксама праваслаўнай абраднасцю з’яўляецца важным элементам у захаванні культурнай самабытнасці нашага рэгіёна». У першы дзень фестываль суправаджаў сімпозіум «Сучасная кампаналогія». На другі дзень, журы пад старшынствам праф. Кшыштафа Кавальскага з Інстытута гісторыі Гданьскага ўніверсітэта, аўтара манументальных твораў пра званы, у рамках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF