Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Міхнаўка. Словы сярод сваіх

Міра ЛУКША

— На ніўскім конкурсе „Дэбют” тры гады таму было двое дэбютантаў з Ляўкова — Юлька Лясота і я, — успамінаў Кастусь Целушэцкі з Новага Ляўкова. — Смяяўся я: „Ты дэбютуеш у сем гадоў, я ў семдзесят!”... Я пісаць пачаў даўно. Папольску і пабеларуску. Запісаў успаміны: Moja żona jest wesoła, piękna, zdrowa i morowa. Гэта для ўнукаў, успамін пра дзеда і бабцю: як жылося, будавалася, гадавалася. Як пішацца мне, немаладому чалавеку.

Кастусь. Майстар на ўсе рукі — сталяр, гаспадар і мастак у драўніне пачаў пісаць нядаўна, як толькі пачаўся той асаблівы паэтычны зрух у Нараўчанскай гміне. І ўвесь амаль дзясятак народных аўтараў, якіх сабрала пад сваімі крыламі ў той час кіраўнік стараляўкоўскай самаўрадавай святліцы, цяпер дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Нараўцы ГаленаМарыёля Рэент, разам з Кастусём Целушэцкім, якога дом стаіць пасярод гміны, стаў вядомы з аўтарскіх сустрэч не толькі ў Нараўчанскай гміне.

Вялікі мураваны з ляўкоўскай цэглы трохпавярховы дом стаіць на раз’ездзе дарог у Нараўку і Бандары. На гэтым падворку, дзе стаіць Кастусёва хата, у суседняй драўлянай хатцы жылі бацькі Кастусёвы — таксама Кастусь і Марыя, а ўсіх дзяцей у Целушэцкіх было чацвёра, а трое яшчэ ўмерлі. Найстарэйшы ўрадзіўся ў час вайны, калі маці выбягала да ямаў, хаваліся ад немцаў, ад самалётаў... Дом — гэта

самы відны твор

Кастуся Целушэцкага. І іншымі творамі можа пахваліцца — з жонкай Марысяй трое дзяцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF