Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Сумесная камісія ў Палацы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Польшча з’яўляецца паслядоўнай і аднароднай дзяржавай, няма ў нашай краіне ніякіх канфліктаў па нацыянальнай ці этнічнай прыналежнасці. Я заўсёды буду пратэставаць супраць таго, каб у Польшчы з’явіліся шавінізм ці фобіі ў адносінах да нацыянальнасцей, — сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда 26 красавіка ў Прэзідэнцкім палацы, дзе ён сустрэўся з членамі Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей. Гэта была першая такая вялікая сустрэча з меншасцямі, пражываючымі ў Польшчы. Як паведамляе Польскае агенцтва друку, у сваім выступе прэзідэнт падкрэсліў, што яго важнай задачай з’яўляецца «будаванне і ўмацаванне супольнасці»: «Я часта кажу пра Польшчу, палякаў, народ. Але я хацеў бы, каб вы зразумелі, а гэта хачу асабліва падкрэсліць, што я, прымяняючы гэтыя словы, гавару якраз пра супольнасць. Адной з найбольшых каштоўнасцей — у сэнсе дзяржаватворчым — з’яўляецца тое, што Польшча гэта краіна кагерэнтная і ўнітарная, што няма ў нашай краіне — дзякуй Богу — ніякіх канфліктаў на нацыянальнай ці этнічнай глебе». Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць павагі для культурных адрозненняў, таму што «яны будавалі культуру, якая сёння шырока называецца польскай культурай». Сказаў, што хацеў бы, каб асобы, якія належаць да нацыянальных і этнічных меншасцей, былі амбасадарамі Польшчы і будавалі яе добры імідж за мяжой. «Дзякуем за ваш уклад у развіццё нашай краіны, які ад пакаленняў уносіце, і хачу сказаць: Рэч Паспалітая вам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF