Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Каму павага?

Міраслаў ГРЫКА

Прэзідэнт Анджэй Дуда адправіўся ў нядзелю з афіцыйным візітам у Канаду. У той жа час былі эвакуіраваны з месца жыхарства больш чым сто тысяч канадскіх грамадзян. Ні ў якім разе, аднак, з за візіту прэзідэнта Польшчы. Канада гарыць па прычыне структурнай засухі. Гіганцкія пажары спасціглі некалькі правінцый. Канадцы моляцца аб дажджы! Паміж імі таксама прэм’ерміністр Канады Джасцін Трудо, з якім Анджэй Дуда мае паразмаўляць аб ліпеньскім саміце НАТА ў Варшаве і польскіх інвестыцыях у Канадзе. Ах, хай бы пайшоў гэты дождж...

Вышэйпрыведзеныя мною факты ніякім чынам між сабою не звязаны. Злучае іх толькі парадак навін, якія паступаюць у інтэрнэт цурком без папярэдняга адбору з агенцтваў па ўсім свеце. І так, побач з інфармацыяй пра стан зубоў адной знакамітасці ставіцца цытата з польскага прэзідэнта, які прыхільнікаў Камітэта па абароне дэмакратыі (КОД) называе грамадзянамі другога гатунку. У тым святле факты, як казаў таварыш Сталін, дурныя! Справа ў тым, што выпадкова размешчаны побач сябе, выяўляюць невядомы твар рэальнасці. Часта — і тут не крыўдуйце, калі ласка, — гаўнянай рэальнасці.

Існуе народная прытча аб запальчывым селяніне, які абкінуў каровіным лайном прыдарожную статую святога з за таго, што нібыта не заступіўся за яго ў Бога. З часам абпэцканую фігуру апаласнулі ласкавыя дажджы, але ў памяці народу той святы застаўся назаўсёды... гаўняным. Хтосьці хацеў бы спытацца, пры чым тут гэта? Як да нявіннага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF