Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Кірунак

Віктар САЗОНАЎ

Гарадзенскі гарадскі аўтобус спыніўся на прыпынку. З яго выйшаў мужчына і прапанаваў свой квіток на праезд сталага веку жанчыне, якая акурат у аўтобус заходзіла.

— У мяне бясплатны праезд, — растлумачыла сваю адмову ўзяць квіток жанчына. — У мяне група. Езджу задарма. Дайце каму так. Мне непатрэбны. Але ўсё адно вялікі дзякуй.

Квіток дастаўся маладой дзяўчыне. А жанчына з правам бясплатнага праезду, вельмі ўсцешаная самім фактам чалавечай добразычлівасці, з усмешкай на твары села побач са мной.

— Добрыя ў Беларусі людзі, — сказала яна ні то мне, ні то ўсяму аўтобусу. — Я то сама родам з Расіі. Але ўжо даўно жыву тут. Вельмі мне вашы людзі падабаюцца. Я як паеду да радні на радзіму, як распавяду пра вашых людзей, дык мне ніхто не верыць. Кажуць, што я прыдзіцінела на старасці гадоў. Нібыта выдаю жаданае за сапраўднасць. Там чамусьці лічаць, што толькі яны добрыя. А чым далей на захад, тым людзі ўсё злейшыя ды злейшыя. А я то ведаю што гэта не так. Я шмат па свеце паездзіла і магла на свае вочы ў тым пераканацца.

— А дзе пабывалі? — вырашыў я падтрымаць размову. Ды і самому цікава стала, як нас, беларусаў, ацэньваюць іншыя людзі.

— А шмат дзе была, — узрадавалася жанчына мажлівасці выгаварыцца. — Першы раз за мяжу я папала яшчэ тады, калі нашы людзі патрапіць туды маглі толькі на танку. — І сама ўсміхнулася з даўно забытага жарту часоў Савецкага Саюза. — Я была жонкай савецкага афіцэратанкіста. Наша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF