Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

Ці выжыць пушчы з караедамі?

Аляксей МАРОЗ

У Белавежскай пушчы, канкрэтна ў Белавежскім надлясніцтве, прадпрыемствы лясных паслуг правялі большую высечку елак, у якіх пасяліліся караеды і іх знішчылі. Высечка яліны адбылася, між іншым, у прыдарожнай паласе каля шашы з Гайнаўкі ў Белавежу і праходзіць згодна з рашэннем міністра асяроддзя Яна Шышкі і пастановай Генеральнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў у канцы сакавіка гэтага года. Аднак працы па высечцы хутка спыніліся, бо ў птушак распачаўся перыяд гнездавання і выседжвання.

У адпаведнасці з законам высечка дрэў у лясах і нават на прыватных панадворках у гэтым часе забаронена. Белавежскае надлясніцтва прадбачвае працягваць высечку, калі закончыцца перыяд аховы птушанят. Некаторыя няўрадавыя арганізацыі падалі скаргу ў Еўрапейскую камісію на павялічаную высечку яліны ў Белавежскім надлясніцтве, бо лічаць, што новы дазвол супярэчыць адпаведным законам Еўрасаюза ў справе аховы лясоў. Гайнаўскі надляснічы Рыгор Бялецкі нядаўна часова забараніў уваход у Белавежскую пушчу на тэрыторыі Гайнаўскага надлясніцтва.

У мінулым кіраўніцтва Дзяржаўных лясоў прыняло да выканання пастановы аб абмежаванні колькасці драўніны, якую можна атрымаць ад гаспадарчага выкарыстання Белавежскай пушчы ў надлясніцтвах Белавежа, Броўск і Гайнаўка. Усе тры надлясніцтвы ссякалі дагэтуль елкі заражаныя караедамі згодна з дазволамі, якія атрымалі пры складанні дзесяцігадовага плана ўпарадкавання Белавежскай пушчы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF