Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

У палескай глыбінцы (42)

Ганна КАНДРАЦЮК

Рака Прыпяць аколеная безліччу малых і мініяцюрных азёр. На карце гэтага не відаць, таму калі па дарозе мінаеш яшчэ адно безыменнае возера, не надта верыш у пабачанае. Празмерная колькасць вады здаецца прывідам, цудам прыроды, прыхаваным у лясным, бездарожным кутку. Звычайна пры кожным сяле віднеюць дватры невялікія азёры. Мясцовыя людзі часта блытаюць іх назвы або проста кажуць: азёры.

Мяне ўразіла чысціня і дзікасць вадаёмаў, ды больш за ўсё іх духоўная аўра. Гэта дзякуючы легендзе, якая ўсё паўтаралася і вандравала са мной па палескай глыбінцы.

На Падляшшы найбольш распаўсюджаная легенда пра цэрквы і касцёлы, якія з за грахоў вернікаў праваліліся пад зямлю. Там на Вялікдзень з пад зямлі б’юць званы, чуюцца спевы хароў, гучаць малітвы. Падзямельныя гукі даходзяць роўна апоўначы, калі ў царкве аб’яўляюць уваскрэсенне Хрыста і пачынаецца хрэсны ход...

Падобныя легенды я пачула ў наваколлі Высоцка, што ў Дубровіцкім раёне. Яшчэ больш здзівілі мясцовыя назвы азёраў — Велике Почаївське і Мале Почаївське.

Эдвард Рулікоўскі ў нарысе „Гістарычная даведка пра мястэчка Высоцк”, пісаў:

Непадалёк сяла Рэчыца (сёння Вербівка — Г. К.) знаходзяцца два вялікія азёры, спалучаныя каналам. У глыбіні можна патрапіць на драўляныя палі, які праўдападобна былі следам старых прыбярэжных пасяленняў. Мясцовыя людзі расказалі легенду, што тут з давёндаўна існавала селішча Пачаева. Яно за грахі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF