Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

Гацькоўскія пошухі каранёў

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

«Чаму варта даследаваць мінулае свайго роду, ды чым дзеля таго карыстацца?» — між іншым на такія пытанні паспрабавалі знайсці адказ жыхары Гацькоў і ваколіц. 17 красавіка ў мясцовай вясковай святліцы прайшлі майстаркласы па генеалогіі «У пошуках нашых каранёў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Падляшскае генеалагічнае таварыства ды солтыс Гацькоў Аліна Коршак.

Больш за 50 асоб вырашыла прысвяціць нядзельны пасляпаўднёвы час тэматыцы пошукаў слядоў па сваіх продках. Дзеля гэтай мэты частка ўдзельнікаў майстаркласаў прынесла фатаграфіі з сям’ейных збораў.

— Каля 20 адсоткаў маёй калекцыі складаюць здымкі, якім ужо амаль сто гадоў, — кажа Лідзія Бартко. — Я сама родам з Паўлаў, але на сустрэчу прынесла фатаграфіі сваякоў, якія паходзілі з Гацькоў. Аднак не ўсе здымкі падпісаны, некаторыя з іх толькі часткова. Па гэтай прычыне ўзнікае праблема з ідэнтыфікацыяй некаторых асоб і месцаў, прадстаўленых на здымках. Магчыма, хтосьці з прысутных дапаможа мне распазнаць асобы і аб’екты.

— Якраз такія майстаркласы з’яўляюцца штуршком для таго, каб больш уважліва паглядзець на мінулае маіх продкаў, — кажа Зінаіда Гаўрылюк. — Праўду кажучы, штодзень не прысвячаю многа ўвагі даследаванню маіх продкаў. Аднак планую весці больш дзеянняў у гэтым напрамку і разлічваю, што звесткі ўчутыя ў час гэтага мерапрыемства накіруюць мяне ў адпаведны напрамак.

Сустрэчу пад назвай «У пошуках нашых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF