Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

За Гарадком

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобус на Усходнюю сцяну няспешна порхае цераз сцяну лесу, цераз Пушчу. Але гэта не славутая спрадвечная Белавежская, гэта іншая пушча. Яна, як спрактыкаваная жанчына, прымала розныя прозвішчы: спярша ад Блудава, пасля ад Букшталя, а зараз ад каралеўскага Кнышына.

Злажу з аўтобуса ў Гарадку, у цэнтры мястэчка. Тут, перад будынкам Гміннай управы, паветкапачакальня, дзе мяркую пачакаць да адпраўлення чарговага аўтобуса — у Падазераны. Тут зрок запыняецца на помніку, які ўвекавечвае прысваенне Гарадку трыццаць дзевяць гадоў таму змагарнай адзнакі — Крыжа Грунвальда другога класа. Вікіпедыя: „Wprowadzenie orderu wiąże się z rozwojem komunistycznego ruchu oporu w Polsce w 1943 roku, nie podporządkowującego się polskiemu rządowi emigracyjnemu”. Не вялікі сакрэт, што Гарадку прысвоены ён за дзейнасць на тэрыторыі гміны партызанскіх атрадаў падпарадкаваных Панцеляймону Панамарэнку...

Вось і загваздка. Калі б вызначаная пасля Другой сусветнай вайны граніца пралягла з заходняга боку Гарадка, дык магчыма, што мясцовасць атрымала б геройскае званне кшталту „Гарадокгерой Гарадок”. Ды не надта магчыма, бо геройскія савецкія званні не прысвойваліся гарадкам, толькі буйным манументальным гарадам...

Але ж Гарадку пашанцавала апынуцца ў нашай Найяснейшай, дзе акурат наступае „добрая змена”, і камісары нефармальнага яшчэ Міністэрства Праўды, згодна Оруэлу, шчыруюць забараніць адных, а вызначыць іншых куміраў для масавага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF