Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

Ваенны летапіс царкоўных званоў Беларусі (2)

Алена ШАЦЬКО

У невялікіх населеных пунктах канфіскацыя царкоўных званоў працягвалася. Вядомыя факты супраціўлення з боку вернікаў, асабліва ў Брэсцкай вобласці, якія не жадалі расставацца са сваімі святынямі, і захопнікі, бачачы гарачую веру прыхаджан, адступалі ад сваіх намераў. Святар Мікалай Юрчук успамінае: „У гады вайны прыехалі сюды немцы здымаць званы. Прыбеглі жанчыны з плачам, з віламі кінуліся на іх і не аддалі. Імёны іх ведае Гасподзь”.

У многіх прыходах насельніцтва падрыхтавалася да сустрэчы з ворагам і паспела схаваць царкоўныя каштоўнасці. З рызыкай для жыцця вернікі „хавалі” званы на могільніках, закопвалі ў агародах, апускалі ў рэкі і азёры. Часам аб рыхтуючымся грабяжы паведамлялі партызаны, якія таксама дапамагалі хаваць царкоўныя святыні. Напрыклад, жыхар вёскі Дарапеевічы Анатоль Ігнацьевіч Дзямянка расказаў аб сваім настаўніку К. Л. Грабайле — кіраўніку антыфашысцкага руху ў гады вайны. „Ён разам з вяскоўцамі працаваў у немцаў па заданні партызан. Ён расказваў, што ў вёсцы Чарняны быў паліцэйскі ўчастак і дзесьці ў 1942 г. сувязныя даведаліся, што будуць здымаць царкоўныя званы. І вось на працягу адной ночы званы былі сакрэтна зняты ў Чарнянах і Дарапеевічах. Схавалі ў розных месцах так, калі немцы знойдуць, то не ўсе. Майму настаўніку даручылі закапаць адзін, а другі павезлі ў вёску Лукава ў возера. І вось ноччу на сядзібе свайго бацькі закапаў адзін звон. Зааралі зямлю, засеялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF